Абрабавалі лецішча мінчаніна ў Болькаве на Мядзельшчыне
08.04.2014
—
ЧП
Фота з сайта vpenze.ru
У міліцыю 5 красавіка звярнуўся жыхар Мінска. Расказаў ён, што злодзей выставіў аконную раму і залез у яго лецішча ў вёсцы Болькава.Крадзеж адбыўся ў перыяд з 11 лістапада мінулага года па 5 красавіка гэтага.
З лецішча выкралі вопратку, абутак, рыбалоўныя снасці і посуд – усяго на суму амаль 10 мільёнаў рублёў, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.
Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.