Сем пабудоў згарэлі ў вёсачцы на Мядзельшчыне з-за выпальвання травы
07.04.2014
—
ЧП
Фота mchs.gov.by
У нядзелю, 6 красавіка, пасля 14 гадзін з маленькай вёскі Халмоўка паведамілі, што ля населенага пункта гарыць трава.З-за моцнага ветру агонь распаўсюджваўся вельмі хутка і неўзабаве перакінуўся на будынкі. Па трывозе абвясцілі збор асабовага складу Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, на тушэнне пажару прыехалі выратавальнікі з Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў.
Усяго ў Халмоўку накіраваліся 15 адзінак тэхнікі.
Фота mchs.gov.by
У выніку агнём знішчаны жылы дом, лецішча, дзве лазні і тры хлява. Ад далейшага распаўсюджвання агню ўдалося выратаваць чатыры дамы, паведаміў інжынер Дзяржпажнагляду Дзяніс Малько.
Мяркуецца, што пажар адбыўся з-за выпальвання сухой травы. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.
За выхадныя на Мядзельшчыне адбыліся чатыры пажары з-за выпальвання травы.