“Даганятар” у дзеянні: якая чарка стане ракавой

Источник материала:  
04.04.2014 — ЧП

Калі ў справу ўступае алкаголь – адключаюцца мазгі. Якія будуць наступствы – невядома. Фота photosight.ru.

За апошнія дні на Вілейшчыне адразу некалькі цяжкіх злачынстваў адбыліся пасля выпіўкі і з-за неадольнага жадання выпіць яшчэ.

Так хацеў выпіць, што ледзь не задушыў

Саракагадовы жыхар вёскі Рабунь 18 сакавіка быў нападпітку. І, пэўна, вельмі захацелася яму дабавіць. Прыгадаў, што напярэдадні заходзіў у хату да мясцовай пенсіянеркі і бачыў, што там ёсць спіртное.

Вырашыў залезці ў дом позна ўвечары. Каля паловы на адзінаццатую падняў кручок дзвярэй і зайшоў у дом.  

Аднак ціхенька намечанае ажыццявіць не ўдалося. Гаспадыня пачула, што нехта ходзіць у доме, уключыла святло і заспела злодзея. Тады ён схапіў яе рукамі за горла і стаў душыць.

– Але пасля таго, як жанчына стала актыўна супраціўляцца, спыніўся і збег з дома, – расказаў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.

Спіртнога аматар выпіць не здабыў.

Жанчына паклікала дачку, а тая выклікала міліцыю. Аднак уначы мужчыну не адшукалі.

Пасля няўдалай спробы пошукі спіртнога жыхар Рабуні не спыніў – працягнуў іх  назаўтра. Завітаў у мясцовы магазін, дзе ў адкрытую схапіў бутэльку лікёру. І тут няўдача: заўважылі, з крамы не выпусцілі, і прадавец выклікала міліцыю.

У адносінах да мужчыны ўзбуджаныя дзве крымінальныя справы: за разбой і рабаванне. Цяпер ён ў ізалятары часовага ўтрымання. Мужчына не працуе, раней быў судзімы за забойства.

Сярод ахвяраў – і жанчыны, і мужчыны

Вечарам 25 сакавіка жыхар вёскі Чэхі ў стане алкагольнага ап’янення збіў 36-гадовую жанчыну. Нанёс жыхарцы вёскі Шчукі не менш за дзесяць удараў нагамі. У выніку у той – разрыў ныркі, а мужчыну давядзецца адказваць за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Праз пяць дзён з вёскі Нароча са сваёй кватэры шпіталізавалі з пранікальным раненнем брушной поласці 49-гадовага мужчыну.

У сварцы пасля сумеснага распівання спіртнога яго ўдарыла нажом 43-гадовая сужыцелька. Так яна адрэагавала на сказаныя нападпітку словы, што ён, маўляў, пойдзе да другой.

Абое не працуюць.

Жанчыну затрымалі. Тут таксама ўзбудзілі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Прычым жанчыну ўжо раней судзілі за аналагічнае злачынства.

– Асноўнай прычынай гэтых злачынстваў стала тое, што зламыснікі былі ў стане алкагольнага ап’янення, – падкрэсліў Мікалай Раманчук. – Найчасцей цяжкія злачынствы і здзяйсняюцца ў п’яным стане.

←Витебские таможенники изъяли на границе крупную партию химсредств для очистки бассейнов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика