На Вілейшчыне жанчына ўдарыла нажом сужыцеля

Источник материала:  
02.04.2014 — ЧП

Фота з сайта tengrinews.kz

У 17 гадзін 30 сакавіка ў цэнтральную раённую бальніцу з вёскі Нароча са сваёй кватэры шпіталізавалі з пранікальным раненнем брушной поласці 49-гадовага мужчыну.

Устаноўлена, што ў сварцы пасля сумеснага распівання спіртнога яго ўдарыла нажом 43-гадовая сужыцелька. Так яна адрэгавала на сказаныя нападпітку словы мужчыны, што ён, маўляў, пойдзе да другой. Абодва – непрацуючыя.

Жанчына затрыманая, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук. Узбуджана крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Прычым, жанчыну ўжо раней судзілі за аналагічнае злачынства.

 

 

←Наркоторговцы из Гродно заработали несколько миллиардов рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика