Таксіст адбіў напад пасажыра: схапіўся за лязо нажа і адвёў ад горла
Глыбокай ноччу кіроўца таксі пад’ехаў да чыгуначнага вакзала ў Маладзечне ў надзеі знайсці кліента, што прыпазніўся.
Апошні не прымусіў сябе доўга чакаць, да таксі падышоў 35-гадовы мужчына і папрасіў адвезці яго ў Вілейку, паабяцаўшы ўсё аплаціць з лішкам.
Як толькі машына выруліла на начныя вуліцы горада, пасажыр, які сядзеў ззаду, прыставіў да горла кіроўцы нож і запатрабаваў ўсю выручку, а таксама загадаў аддаць ключы ад аўто і выйсці з машыны.
Таксіст не разгубіўся і, схапіўшыся рукой за вострае лязо нажа, адвёў яго ад горла. Затым выхапіў ключы з замка запальвання і выскачыў з машыны.
Начны пасажыр выскачыў ўслед за кіроўцам і з нажом у руках кінуўся па слядах таксіста. Прабегшы некалькі метраў, нападнік рэзка павярнуўся і пабег ў адваротны бок. А ў гэты час таксіст ўжо набіраў “102”.
Дзяжурны РАУС накіраваў на месца здарэння групу затрымання Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы, якія знаходзіліся непадалёк. Выехалі міліцыянер-кіроўца групы затрымання роты міліцыі прапаршчык міліцыі Віктар Танкевіч і памочнік камандзіра ўзвода прапаршчык міліцыі Сяргей Тумель.
Праз хвіліну яны апынуліся на месцы і апытвалі кіроўцу таксі. Той распавёў аб тым, што здарылася, даў прыкметы падазронага і паказаў, у які бок ён уцёк.
На пошукі зламысніка ахоўнікам спатрэбіліся дзве хвіліны. Непадалёк ад месца здарэння па вуліцы Чарняхоўскага міліцыянеры затрымалі падазраванага, ім аказаўся раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар.
Матывы злачынства высвятляюць супрацоўнікі Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта, па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.
НаталляСВІДУНОВІЧ, УУС Мінаблвыканкама.
Жанчына выязджала з другараднай: трайная аварыя ў цэнтры Маладзечна (ВІДЭА)
Праз год вынеслі прысуд па жудасным забойстве з падпалам у Вілейцы