Гродзенскага школьніка абакраў лепшы сябра

Источник материала:  
18.03.2014 16:59 — ЧП

Калі 14 сакавіка дзевяцікласнік вярнуўся дамоў пасля ўрокаў, яго чакаў непрыемны сюрпрыз. Знік ноўтбук і асабістыя грошы: 150 даляраў і 400 тысяч беларускіх рублёў.

Хлопчык распавёў супрацоўнікам міліцыі, што ключ ад кватэры таксама знік некалькі дзён таму. Злаўмыснік адчыніў кватэру менавіта ключом. На месцы здарэння выявіўся выразны адбітак абутку невядомага. У першую чаргу праверылі прыяцеляў і аднакласнікаў пацярпелага. Высветлілася, што ў дзень крадзяжу на першым уроку адсутнічаў ягоны лепшы сябра.

Паводле прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, у размове з праваахоўнікамі падлетак пачаў блытацца, а калі яму прапанавалі параўнаць адбітак абутку са знойдзеным на месцы злачынства, прызнаўся ў крадзяжы. Непаўналетні злодзей распавёў, як сцягнуў у сябра ключ ад кватэры, дачакаўся зручнага моманту і абакраў аднакласніка. Распачатая крымінальная справа.

←В Могилеве из-за подозрительного пакета эвакуировали работников методического центра народного творчества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика