Цішэй едзеш — жывым будзеш
На трасе Мінск—Гродна на дзве часткі разарвала БМВ.
— Вадзіцель іншамаркі аб’язджала па сустрэчнай паласе пакунак шклаваты, што валяўся на дарозе, — паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. — Хуткасць была вялікая. На мокрай дарозе машыну занесла і развярнула папярок аўтатрасы. У выніку адбылося сутыкненне са «шкодай». Муж і жонка, што ехалі ў ёй, не пацярпелі: іх выратавалі рамяні і падушкі бяспекі. Лёс жа пасажыраў БМВ аказаўся трагічным: аўто адкінула на металічную агароджу і разарвала напалам.
У ДАІ мяркуюць, што кузаў БМВ быў звараны з двух, таму машына і разляцелася на часткі. У выніку сутыкнення з салона БМВ выкінула маладую жанчыну, якая памерла па дарозе ў бальніцу. Яе 6-гадовы сын цяпер у рэанімацыі. Шпіталізавана і маладая пара, што ехала ў БМВ.