Расіянін заявіў, што ў яго ўкралі грошы ў Вілейцы
17.03.2014
—
ЧП
У міліцыю звярнуўся 47-гадовы грамадзянін Расіі. Ён расказаў, што ў ноч на 4 сакавіка ў яго з пакоя гасцініцы ў Вілейцы знік кашалёк.
Па словах мужчыны там было каля трох тысяч долараў ЗША, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.
Пры аглядзе пакоя кашалёк знайшлі пад матрацам. Аднак калі мужчына пералічыў грошы, то сказаў, што ў кашальку не хапае 970 долараў.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта vk.com