З-за моцнага ветру найбольш пацярпела Гомельшчына
16.03.2014
—
ЧП
Учора пацярпелі з-за моцнага ветру 87 населеных пунктаў у 22 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Вецер дасягаў 20 метраў за секунду.
Пацярперпелых няма. Пацярпелі дах 41 дома, 8 сацыяльна-культурных аб'ектаў, 109 сельскагаспадарчых.
Найбольш пашкоджанняў на Гомельшчыне.
Цягам сутак былі абясточаныя 1309 населеных пунктаў. Сёння раніцай заставаліся абясточанымі 152.