Вада сыдзе сама

Источник материала:  
14.03.2014 — ЧП

Гэтай вясной паводкі на Палессі не прагназуюцца.

У Брэсцкім абласным упраўленні МНС паведамляюць: сітуацыю ў рэгіёне можна лічыць стабільнай. Надвор’е спрыяе таму, што вада паступова сыходзіць, а ў некаторых вадаёмах яе ўзровень нават і не павышаўся. Разам з тым адзначаецца, што вясновае надвор’е нярэдка бывае капрызнае, таму канчатковыя прагнозы рабіць рана.

Сёння падраздзяленні МНС знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці, працягваецца маніторынг сітуацыі. Мяркуецца, што калі на працягу сакавіка не будзе ападкаў і рэзкіх перападаў тэмпературы, вада сыдзе без сур’ёзных падтапленняў.

←В Гродно ограбили ломбард

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика