На Вілейшчыне згарэла дача

Источник материала:  
11.03.2014 — ЧП

Каля дзвюх гадзін ночы 9 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Скабярэц Хаценчыцкага сельсавета.

Адтуль патэлефанавалі, што гарыць дача па суседству.

Пажар заўважылі позна: жыхароў у вёсцы мала, да бліжэйшага жылога дома –  метраў 300-400.

– Па прыбыцці да месца выкліку драўляны дом ужо ахапіла полымя, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк. – У выніку дача знішчана, ад яе засталіся толькі дзве сцяны.

Са слоў суседзяў, у доме нікога не павінна знаходзіцца – гэта інфармацыя потым пацвердзілася.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта vpenze.ru

←Маладзечанец патануў на рыбалцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика