Цяпер раскрываць зладзеяў дапамагаюць паштальёны

Источник материала:  
11.03.2014 — ЧП

У нядзелю, 9 сакавіка, супрацоўнікі міліцыі спынілі ў вёсцы Вязынь на Вілейшчыне мясцовага жыхара.

Ён нёс бутэльку 0,5 л. Па паху ў ёй быў самагон. Бутэльку забралі на праверку, а мужчыну дапыталі. Па яго словах, набыў самагон у мясцовай жыхаркі. Цяпер яму паражае адміністрацыйная адказнасць.

Дапамагаць міліцыі можна ананімна

Органы унутраных спраў рэгіёна прапануюць усім грамадзянам дапамагаць міліцыі раскрываць людзей, якія займаюцца незаконным вырабам алкагольных напояў.

Для гэтага дастаткова напісаць альбо надрукаваць пра такі выпадак на паперы і ўкінуць яе ў любую паштовую скрыню.

Паштальён, убачыўшы паперу з такой інфармацыяй, перадасць яе ў міліцыю.

– Магчыма, з часам мы прыйдзем да таго, што такім чынам будзем збіраць інфармацыю пра любыя зладзействы ці злачынствы, – мяркуе намеснік начальніка РАУС начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык.

←В Минске третьекурсник столичного колледжа выпрыгнул из окна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика