Схема дала збой
У Бабруйску затрыманы злачынцы, якія вымушалі грамадзян звыштанна прадаваць сваю нерухомасць.
— Следчыя ўстанавілі, што арганізатарам і каардынатарам махінацый быў 50-гадовы бабруйчанін, якога раней неаднаразова судзілі за крадзяжы і рабаванне, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін.
Ролі членаў «каманды» былі дакладна размеркаваны. Адзін з іх займаўся пошукам грама¬дзян, якія маюць жылплошчу з запазычанасцю па квартплаце, а таксама вядуць асацыяльны лад жыцця. Пасля таго як гаспадароў нерухомасці даводзілі «да кандыцыі» і атрымлівалі даверанасці на права распараджэння іх жыллём, кіраўнік групы афармляў здзелкі куплі-продажу. Кватэры рэалізоўвалі трэцім асобам, а былых уласнікаў перасялялі ў недарагія дамы ў Глускім раёне. Злачынная схема працавала на працягу 5 гадоў.
Было ўстаноўлена, што за гэты час члены групы атрымалі больш за 1,6 мільярда рублёў незаконнага прыбытку. Злачынцы арыштаваны, а ў адрас УСК па Магілёўскай вобласці пачалі паступаць заявы ад грамадзян, якія пацярпелі ад махінатараў. «Прадпрымальнікам» пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.