У Вілейцы гарэла машына – магчымы падпал
17.02.2014
—
ЧП
Пасля дзвюх гадзін ночы 14 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць аўтамашына па вуліцы Зарэчнай у Вілейцы.
“Сітраэн С5” стаяў каля плота.
– Дзякуючы таму, што паведамленне пра загаранне паступіла хутка і выратавальнікі прыбылі аператыўна, машыну здолелі ўратаваць, – расказаў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч. – У машыны згарэла пярэдняе правае кола, пашкоджана правае крыло.
Іншамарка належыць жыхару Маладзечна. Ён прывёз у Вілейку свайго знаёмага і застаўся тут начаваць.
Папярэдняя прычыны здарэння – падпал. Аднак дакладную прычыну ўстановіць расследаванне.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта kolesa.ru