У Жлобіне жанчына скочыла з пешаходнага моста на вакзале і разбілася
13.02.2014 14:14
—
ЧП
Як паведаміла "Нашай Ніве" прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, здарэнне адбылося ноччу 12 лютага.
32-гадовая жанчына скінулася з моста на чыгуначным вакзале і разбілася аб платформу. Загінула яна на месцы. Мяркуецца, што гэта суіцыд.
Праводзіцца праверка.