У Віцебску цёз­кі кра­лі ў пра­ва­слаў­ных хра­мах

Источник материала:  
06.02.2014 10:54 — ЧП


- На­пэў­на, у гэ­та на­са­мрэч цяж­ка па­ве­рыць, але так яно і бы­ло. Проз­ві­шча ўжо асу­джа­ных ад­ноль­ка­вае - Васюковы. Па­коль­кі пры­суд ус­ту­піў у сі­лу, па за­ко­не мож­на на­зы­ваць проз­ві­шча. Асу­джа­на пен­сі­я­нер­ка, 1957 го­да на­ра­джэн­ня, бяз­до­мная, ра­ней су­дзі­мая. Яна ў са­мым цэнт­ры Ві­цеб­ска, не­да­лё­ка ад бу­дын­ка ра­ту­шы, у хра­ме Уваскрэ­сен­ня Хрыс­то­ва­га скра­ла ў жан­чы­ны сум­ку, у якой бы­лі больш як 1,7 міль­ё­на руб­лёў, ма­біль­ны тэ­ле­фон, кніга "По­пел зо­рак" і гэ­так да­лей. Су­дом ёй пры­зна­ча­на па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе па­збаў­лен­ня во­лі на 2 га­ды і 6 ме­ся­цаў. У іза­ля­цыі ад гра­мад­ства яе бу­дуць пры­му­со­ва ля­чыць ад хра­ніч­на­га ал­ка­га­ліз­му, - па­ве­да­мі­ла "Звяз­дзе" Іры­на На­ву­мен­ка, па­моч­ні­ца пра­ку­ро­ра горада Ві­цеб­ска.

А бес­пра­цоў­ны цёз­ка жан­чы­ны, 1954 го­да на­ра­джэн­ня, так­са­ма ў Ві­цеб­ску - у хрыс­ціль­ні жа­но­ча­га ма­нас­ты­ра, які, да­рэ­чы, зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад вы­шэй­зга­да­на­га хра­ма, на бе­ра­зе За­ход­няй Дзві­ны, так­са­ма скраў у жан­чы­ны сумку. Ці­ка­ва, што, акра­мя 300 ты­сяч руб­лёў, ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на і ін­ша­га, там быў фа­нен­дас­коп - ме­ды­цын­скі пры­бор. Зло­дзея па­зба­ві­лі во­лі тэр­мі­нам на 3 га­ды.

←В Жлобинском районе сосед вытащил 92-летнюю пенсионерку из горящего дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика