У вёсцы Цынцавічы на Вілейшчыне згарэў дом
28.01.2014
—
ЧП

Інфармацыя пра загаранне драўлянага дома ў вёсцы Цынцавічы паступіла каля паловы на дзявятую вечара 25 студзеня.
Калі супрацоўнікі райаддзела прыбылі на месца, то ўбачылі, што гарыць дах і хата ўсярэдзіне. Людзей у ёй не было.
У доме жыла 94-гадовая жанчына. Яна сама выйшла з хаты, а на “101” патэлефанавалі суседзі.
У выніку ад дома засталіся адны сцены, знішчана і маёмасць. Бабулю да сябе забраў сын.
Прычына пажару ўстанаўліваецца, расказаў інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.
Аддзел інфармацыі.
Фота uralpolit.ru