У Івянцы на пажары загінуў мужчына
24.01.2014
—
ЧП
Здарэнне адбылося 22 студзеня. У дзяжурную часць паступіла паведамленне пра тое, што гарыць жылы дом у мястэчку Івянец.
Выратавальнікі, што прыбылі на месца, заўважылі, што дым выбіваецца з-пад даху дома. У доме яны выявілі труп 60-гадовага мужчыны, гаспадара дома.
Па словах сваякоў, мужчына хварэў на анкалагічнае захворванне. Быў закадзіраваны, але ў апошні час зноў стаў выпіваць.
Як мяркуецца, прычынайпажару магло стацьнеасцярожнаеабыходжанне загнём прыкурэнні, − паведамляе інспектар Валожынскага Дзярпажарнагляду Алеся Радвіловіч.
Наталля ТУР.
Фота 112.by