У Даўгінаве сварка закончылася трагічна

Источник материала:  
21.01.2014 — ЧП

У  нядзелю, 19 студзеня, у адным з дамоў у Даўгінаве знойдзены труп мужчыны са слядамі збіцця.

Як аказалася, два знаёмыя выпівалі 18 студзеня. Позна ўвечары падчас сваркі адзін збіў другога рукамі і нагамі. У выніку 56-гадовы мужчына памёр.

Узбуджана крымінальная справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць пацярпелага.

Затрыманы жыхар вёскі Пагост, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта РБ Мікалай Раманчук. У Даўгінаве ён здымаў дом – у якім і адбылася трагедыя. Мужчына раней быў судзімы за забойства.

Аддзел інфармацыі.

Фота segodnya.ua

←Рыбаки переплыли на лодке Припять и попали в западню: реку сковало льдом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика