Аварыя на дарозе Ракаў-Івянец. Кіроўца шпіталізаваны
20.01.2014
—
ЧП
Здарэнне адбылося ў ноч на 19 студзеня на дарозе Ракаў-Івянец паблізу вёскі Падневічы.
Кіроўца, 37-гадовы мужчына, не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль “Пежо-405” з’ехаў на ўзбочыну і ўдарыўся ў дрэва. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў у выманні пацярпелага з салона аўтамабіля.
Кіроўца са шматлікімі пераломамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Валожынскай бальніцы, − паведаміў “РГ” старшы інспектар інспекцыі Валожынскага Дзяржпажарнагляду Алег Калітнік.
Наталля ТУР.
Фота 112.by.