У Астраўцы пашыраць аддзел па надзвычайных сітуацыях
18.01.2014
—
ЧП
Колькасць асабовага складу Астравецкага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях у 2014 годзе павялічыцца больш, чым на траціну.
Пра гэта паведаміў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло. Цяпер бяспеку Астравеччыны забяспечваюць 112 байцоў раённага аддзела па НС.
Цягам года штатную колькасць аддзела павялічаць на 42 чалавекі.
Бліжэй да ўводу ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі, у Астраўцы плануюць пабудаваць самастойнае пажарнае дэпо. Тым часам канцэпцыя забеспячэння бяспекі будучай АЭС яшчэ распрацоўваецца.
Аддзел інфармацыі.
Фота tut.by.