Залезлі ў вясковую краму па завядзёнцы
14.01.2014
—
ЧП
У ноч на 11 студзеня зладзеі залезлі ў краму ў вёсцы Зані Мядзельскага раёна.
Для гэтага яны разбілі аконнае шкло і ўзламалі краты. Знікла з крамы спіртное на суму каля аднаго мільёна 600 тысяч рублёў.
Злачынства раскрылі ў той жа дзень, паведамілі ў аддзяленні крымінальнага вышуку Мядзельскага РАУС.
Крадзеж учынілі два непрацуючыя – жыхары вёскі Зані і Раманаўшчына. Прычым, яны некалькі год таму ўжо абкрадалі гэту краму.
Аддзел інфармацыі.
Фота vpenze.ru