Пакуль жыхар Івянца быў у гасцях – згарэў дом
14.01.2014
—
ЧП

Пажар здарыўся 12 студзеня у мястэчку Івянец.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што дах дома гарыць адкрытым полымем. Людзей у доме не было. Гаспадар на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў гасцях.
У выніку пажару агнём знішчаны ўвесь дах, пашкоджанае столевае перакрыцце на плошчы 10 кв. метраў жылога дома. Як мяркуецца, прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў усталявання і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі ).
Паводле mchs.gov.by.
Фота 112.by.