У Вілейцы злодзей пранік у гараж
13.01.2014
—
ЧП
У ноч з 4 на 5 студзеня невядомы пранік у гараж гаражна-будаўнічага кааператыва-1 у Вілейцы.
Прыхапіў злодзей восем літых дыскаў да аўтамашын “Міцубісі” і “Мэрседэс”, а таксама саббуфер, дызельнае паліва, аўтамабільнае масла.
Гаспадару прычынены страты на суму амаль пяць з паловай мільёнаў рублёў, паведаміў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітры Антановіч.
Узбуджана крымінальная справа за крадзеж.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта region4.by