За браканьерства жыхар Белаазерска "заплаціў" аўтамабілем
Работнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржаўнай інспекцыі, Бярозаўскай міжрайінспекцыі і ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС пры правядзенні сумесных аператыўных мерапрыемстваў у прыбярэжнай паласе адводнага канала Бярозаўскай ГРЭС спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль пад кіраваннем жыхара Белаазёрска.
У салоне і ў багажніку машыны была знойдзена свежавылаўленая азёрна-рачная рыба ў сетках…
Кіроўца прызнаўся, што незаконна здабыў рыбу на возеры Белае разам з хаўруснікам, які пакінуў месца "рыбалкі" на маторнай лодцы. Заведзена крымінальная справа. Незаконны вылаў пацягнуў нанясенне шкоды прыродзе ў асабліва буйным памеры - 225 базавых велічынь. У парушальніка канфіскаваны восем стаўных сетак агульнай даўжынёй 560 метраў і 862 асобіны розных відаў рыбы, а таксама легкавы аўтамабіль. Месцазнаходжанне другога парушальніка ўстанаўліваецца.