У калодзежы на Мядзельшчыне знайшлі цела жанчыны
30.12.2013
—
ЧП

Ноччу 28 снежня мядзельскім выратавальнікам паступіла паведамленне ад фельчара хуткай медыцынскай дапамогі Нарацкай участковай бальніцы.
Тая паведаміла, што патрэбна дапамога, каб выцягнуць цела з калодзежа ў вёсцы Брескія.
Аказалася, што на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка сын знайшоў цела 72-гадовай маці без прыкмет жыцця ў калодзежы глыбінёй паўтара метра. Абставіны гібелі ўстанаўліваюцца.
Па інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.
Фота mchs.gov.by