Сёння ў цэнтры горада ДАІ, мядзведзь і Дзед Мароз са Снягурачкай весялілі дзяцей (фотарэпартаж)
27.12.2013
—
ЧП
Аказваецца, ведаць правілы дарожнага руху досыць весела, асабліва, калі побач вялікі плюшавы мядзведзь.
Напярэдадні Новага года ДАІ разам з “Coca-cola” вырашылі парадаваць дзяцей забаўляльнай праграмай. Ім не проста расказвалі пра правілы, але з імі гулялі, скакалі, пелі і вадзілі карагод.
І хоць вучні былі рознага ўзросту, розных школ, разам удзельнічалі і забаўляліся.
Асабліва ўсіх парадаваў вялізны плюшавы мядзведзь, да якога дзеці кідаліся ў абдымкі.
Напрыканцы ж кожнаму, хто прыйшоў, у падарунак да Новага года дастаўся флікер.
Настасся РОЎДА.
Фота Настассі РОЎДЫ.