На пажары ў Алёхнавічах згарэў невядомы
26.12.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося сёння а дзявятай гадзіне раніцы ў садовым таварыстве “Ивушка-2002”, што непадалёк ад вёскі Дубрава Алёхнавіцкага сельскага Савета.
Выратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар. Ён паведаміў, што ў адным з жылых дамоў гарыць дах. Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца здарэння, убачылі, што дачны дом гарыць адкрытым полымем.
У доме выратавальнікі знайшлі моцна абгарэлы труп. Асоба загінулага і прычыны пажару высвятляюцца, − паведаміў “Рэгіянальнай газеце” старшы інжынер Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Палітыка.
Наталля ТУР.
Фота vsluh.ru.