Стой, страляць буду!

Источник материала:  
20.12.2013 — ЧП
Украінскія браканьеры ўступiлi ў бой з беларускімi пагранiчнiкамi ў Столінскім раёне.

Інцыдэнт здарыўся, калі нарад Пінскага памежнага атрада рухаўся ўздоўж дзяржаўнай граніцы і заўважыў свежыя сляды з боку Украіны ў напрамку Беларусі. Распачатае праследаванне хутка дало вынік: былі выяўлены два невядомыя, якія патрабаванне спыніцца пра¬ігнаравалі. Адзін з іх пачаў страляць. Каб затрымаць невядомых, пагранічнікі вымушаны былі адкрыць агонь. Стралка затрымалі, яго саўдзельніка шукаюць.

Затрыманы паведаміў, што з’яўляецца грамадзянінам Украіны і жыве ва ўкраінскім памежжы, а ў Беларусі паляваў на дзіка. Цяпер вырашаецца пытанне аб узбу¬джэнні крымінальнай справы.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
←Уголовное дело возбуждено по факту драки в Барановичах между белорусами и туркменами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика