У Вілейцы на пераходзе збілі 5-гадовага хлопчыка. Машына ехала на чырвоны
19.12.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося 17 снежня каля васьмі гадзін раніцы. Дзіця разам з мамай пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.
– 54-гадовы кіроўца аўтамабіля ВАЗ рухаўся на чырвоны сігнал святлафора і на пераходзе збіў 5-гадовае дзіця, – паведамілі ў прэс-службе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Хлопчык разам з мамай пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.
У выніку наезду дзіця атрымала закрытую траўму жывата, у тым ліку пашкоджанні печані, і было шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.
Паводле AUTO.TUT.BY.
Фота belarus-news.eu