Каб выратаваць мужчыну на пажары, выбівалі дзверы
18.12.2013
—
ЧП

Пажар адбыўся ў нядзелю, 15 снежня, каля 22.00 у вёсцы Саланая на Валожыншчыне.
Па словах суседзяў, якія патэлефанавалі ў МНС, там павінен быў быць чалавек.
Калі прыехалі выратавальнікі, дах і частка дома былі ў агні. Дзверы аказаліся зачыненымі, і супрацоўнікам МНС давялося іх выбіваць.
У доме быў 50-гадовы гаспадар, яго вывелі на паветра і аказалі даўрачэбную дапамогу.
Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Валожынскай ЦРБ.
Пацярпелы часова беспрацоўны.
Пра здарэнне паведаміла інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Валожынскага РАНС Алеся Радзвіловіч.
Аддзел інфармацыі.
Фота uploads.zelenopol.net