На пешаходным пераходзе ў Маладзечне збілі жанчыну
16.12.2013
—
ЧП
Здарэнне адбылося ля магазіна “Базар”, што па Вялікаму Гасцінцу. У суботу, а восьмай гадзіне вечара, 28-гадовы кіроўца збіў жанчыну.
Кіроўца аўтамабіля “Дачыя Логан” рухаўся з боку Мінска. На пешаходным пераходзе не заўважыў жашчыну, якая перасякала яго на забараняючы сігнал светлафора. У выніку здарэння, 65-гадовая жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні. Яе даставілі ў гарадскую бальніцу. ДАІ праводзіць праверку.
Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.
Фота auto.sarinform.ru