Пад Маркава дзяўчына не справілася з кіраваннем і ўехала ў дрэва

Источник материала:  
16.12.2013 — ЧП

23-гадовая дзяўчына, кіруючы аўтамабілем “Хундай”, трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне ля вёскі Маркава.

Не разлічыўшы хуткасць і ўмовы надвор’я, дзяўчына не справілася з кіраваннем. Машына збочыла ў правы кювет і ўрэзалася ў дрэва.

Кіроўца аўтамабіля  атрымала цялесныя пашкоджанні, медыцынская дапамога была ёй аказаная на месцы, шпіталізацыя не спатрэбілася. ДАІ праводзіць праверку.

Сяргей БАРТОШдзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.

Фота m.prokazan.ru

←В Рогачевском районе столкнулись грузовики, в результате один человек погиб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика