На Вілейшчыне да смерці збілі жанчыну
13.12.2013
—
ЧП

У шэсць гадзін вечара 11 снежня ў вёсцы Кавалі ў сваім доме знайшлі труп 50-гадовай жанчыны: на ім былі сляды збіцця.
Устаноўлена, што гадзінай раней у сварцы пасля сумеснага распівання спіртнога яе збіў качаргой і драўлянай палкай 43-гадовы сужыцель. Ён быў раней судзімы, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.
Мужчына затрыманы. Вілейскі райаддзел следчага камітэта Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу: гэткія дзеянні могуць быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці год.
Аддзел інфармацыі.
Фота gazetavv.com