Гарэў дом у вёсцы Мокрыца на Мядзельшчыне

Источник материала:  
13.12.2013 — ЧП

Паведамленне пра пажар у доме ў вёсцы Мокрыца Занарацкага сельсавета паступіла каля трынаццаці гадзін 11 снежня.

Патэлефанавала 18-гадовая дачка гаспадароў. Яна ў гэты час была дома, глядзела тэлевізар. Раптоўна знікла электрычнасць. Дзяўчына выйшла з пакоя паглядзець, што зрабілася, і ўбачыла дым. Выбегла з хаты і патэлефанавала па нумары “101”.

– Па прыбыцці на месца выратавальнікі ўбачылі задымленне ў доме, адкрытага полымя не было, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. – У выніку пажару выгарэў пакой дома, знішчана маёмасць у ім.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Аддзел інфармацыі.

Фота uralpolit.ru

←Более 100 кг наркотиков не дали провести через границу брестские пограничники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика