Пільнасць на чыгунцы дапаможа захаваць жыццё

У лістападзе на чыгуначным пераездзе станцыі Алёхнавічы здарылася ДТЗ, у якім тры чалавекі загінулі, а адзін траўмаваны.
Для прафілактыкі аварый на пераездах, папярэджання смерці і траўматызму людзей маладзечанскі аддзел унутраных спраў на транспарце ладзіць спецыяльную акцыю.
Ад 10 да 16 снежня адбудзецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне дарожна-транспартных здарэнняў на чыгунцы.
Пераканаўча просім!
Выконвайце правілы праезду праз чыгуначныя пераезды. Не праязджайце на забараняльны святла-гукавы сігнал. Беражыце сваё жыццё.
Адказнасць за парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезда прадугледжаная артыкулам 18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: штраф ад дзвюх да чатырох базавых велічынь (260 − 520 тысяч рублёў).
Таццяна СУБАЧ, старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце.
Фота bilet.by