Метадонавы транзіт

Источник материала:  
11.12.2013 — ЧП
У аўтамабілі расійскага перавозчыка знайшлі небяспечны наркотык.

Яго пах адчуў службовы сабака ў час мытнага дагляду цягача маркі «Scania R 420» на тэрыторыі Бабруйскага мытнага паста.

— Гэты аўтамабіль расійскай транспартнай кампаніі праз Беларусь ехаў транзітам, перавозіў прамысловае абсталяванне з Германіі ў Расію, — расказала кіраўнік прэс-службы Магілёўскай мытні Эла Чарнова. — Нюх сабаку не падвёў: у нішы пад сядзеннем выявілі грашовую купюру, у якой было каля 1 грама парашку белага колеру. Хімічная экспертыза ўстанавіла: выяўленае рэчыва з’яўляецца асабліва небяспечным наркатычным сродкам метадонам.

Святлана МАРКАВА, «Р»

←Жлобинский пенсионер арестован за демонстрацию половых органов школьницам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика