Пенсіянер з Ашмянаў напісаў заяву ў міліцыю аб знікненні лыжкі
10.12.2013
—
ЧП
Незвычайная заява тычылася каштоўнай сярэбранай лыжкі ў прыгожым футарале, якую мужчына купіў у Санкт-Пецярбургу. Мужчына выявіў прапажу, калі вырашыў паказаць любімы сталовы прадмет знаёмым.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, пры аглядзе месца здарэння слядоў пранікнення ў жыллё не знайшлі. Па факце крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу.
Магчыма, што на срэбра паквапіўся хтосьці вядомы пацярпеламу, але дакладна ведаць пра гэта можна будзе толькі па выніках расследавання.
Паводле Tut.by.