Рамонт працягнецца рамонтам

Источник материала:  
29.11.2013 — ЧП

У Гродна гарэў будынак сінагогі.

— Паведамленне аб узгаранні паступіла ў дыспетчарскую службу 101 у 3.27 ночы. Клубы дыму, якія выбіваліся з вокнаў гістарычнага будынка, заўважыў нарад дэпартамента аховы, — паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская. — На месца здарэння накіраваліся сем пажарных разлікаў. У сталовай на другім паверсе гарэла драўлянае перакрыцце паміж паверхамі. Спатрэбілася каля гадзіны, каб ліквідаваць узгаранне. На шчасце, пацярпелых няма.

У выніку пажару згарэла перакрыцце на плошчы больш за 25 квадратных метраў, знішчаны і пашкоджаны вокны, закураны фасад, памяшканні на другім і першым паверхах заліты вадой.

У гэтай частцы будынка ішоў рамонт: фасад ужо адрамантавалі, вокны замянілі. Па папярэдніх даных МНС, прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў карыстання пячным ацяпленнем.

←В Орше проводится проверка по факту гибели охранника на предприятии "Легмаш"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика