На Мядзельшчыне з турстаянкі ўкралі біятуалет

Источник материала:  
27.11.2013 — ЧП

У ноч на 15 лістапада знік біятуалет з турыстычнай стаянкі “Антанінзберг”. Яна знаходзіцца ля дарогі ў некалькіх кіламетрах ад к. п. Нарач (Купа).

Як мяркуецца, у крадзяжы ўдзельнічалі некалькі чалавек – як мінімум двое. І ўвезлі туалет з дапамогай транспартнага сродку. Каштаваў біятуалет амаль тры мільёны рублёў.

Пасля праведзенай праверкі 26 лістапада ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта РБ Аляксандр Штура.

Гэта не першы падобны выпадак на Мядзельшчыне. Некалькі год таму кралі туалеты, стылізаваныя пад грыбкі – знаходзіліся яны ля дарог.

Аддзел інфармацыі.

Фота srubnbrus.com

←В Рогачевском районе милиция помогла вернуть хозяевам лошадь, украденную четыре года назад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика