За дзве гадзіны памежнікі затрымалі дзве партыі цыгарэт

Источник материала:  
27.11.2013 — ЧП

У зоне адказнасці памежнага паста “Вялікая Страча” 25 лістапада ад мясцовага насельніцтва паступіла наступная інфармацыя: у 15 кіламетрах ад дзяржаўнай мяжы знаходзіцца аўтамабіль “Газэль” – меркавана з цыгарэтамі.

Для праверкі інфармацыі ў вёску Ласі Астравецкага раёна высунуўся памежны нарад. Прыбыўшы на месца, памежнікі знайшлі аўтамабіль “Газэль” без рэгістрацыйных нумароў. Пры набліжэнні нарада аўтамабіль накіраваўся ў напрамку Пастаў. Памежнікі арганізавалі пераслед.

Праз некаторы час у лясным масіве ў раёне вёскі Трабуцішкі памежны нарад спыніў аўтамабіль. Кіраваў ім жыхар Пастаў. У аўтамабілі знайшлі 80 каробак цыгарэт (40 тысяч пачкаў).

Праз дзве гадзіны пасля гэтага затрымання ўжо на ўчастку заставы “Лынтупы” памежны нарад сумесна з супрацоўнікам Пастаўскага РАУС у лясным масіве непадалёку ад вёскі Трабуцішкі знайшлі аўтамабіль “УАЗ”. Кіраваў ім таксама жыхар Паставы. У аўтамабілі быў 81 кораб цыгарэт (40500 пачкаў).

Праводзіцца разбор. Цыгарэты і аўтамабілі перададзены супрацоўнікам Пастаўскага РАУС. На кіроўцу, які спрабаваў уцячы, міліцыянеры склалі пратакол.

Папярэдняя сума ацэнкі цыгарэт устанаўліваецца.

Аляксандр КОЛАБАЎ,

памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы па працы са СМІ. 

Фота kaliningrad.bezformata.ru

←Завершено расследование квартирных махинаций бывшего зампреда Минского райисполкома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика