ДАІ ладзіць прафілактычную акцыю

Источник материала:  
23.11.2013 — ЧП

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ад 22 да 26 лістапада правядзе прафілактычную акцыю “Пешаход”.

Яе арганізоўваюць, каб знізіць колькасць аварый.

Падчас акцыі будуць створаныя рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Маршруты патрулявання нарадаў міліцыі будуць праводзіцца ў вячэрні і начны час сутак у месцах масавага руху пешаходаў.

Абазначце сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак, а пра факты знаходжання на праезнай частцы і паблізу нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне 77-16-56 альбо 102. Ваш званок дапаможа захаваць жыццё.

Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.

Фота vinnitsaok.com.ua

←Это просто кошмар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика