На Астравеччыне з малочнатаварнай фермы ветрам знесла 57 лістоў шыферу
05.11.2013
—
ЧП
Шквалісты вецер быў на Астравеччыне мінулай ноччу, з 3 на 4 лістапада.
Малочнатаварная ферма ў Падольцах яшчэ толькі будуецца, таму там няма вокнаў. З-за скразняку вецер і знёс шыфер.
– Ужо пачаліся працы па ліквідацыі наступстваў шквалістага ветру, – адзначыў начальнік цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Маслаў. – Да 15 лістапада яны будуць скончаныя.Настасся РОЎДА.
Фота diepresse.com