Два чалавекі згарэлі на пажары ў вёсцы Беніца
04.11.2013
—
ЧП
Трагедыя здарылася трэцяга лістапада ў вёсцы Беніца Маладзечанскага раёна.
Пра здарэнне распавядае галоўны спецыяліст інспекцыі дзяржпажнагляду Андрэй Кайко:
− Паведамленне аб пажары паступіла а 19 гадзіне. Калі спецыялісты прыбылі на месца, жылы дом гарэў адкрытым полымем. Дом згарэў цалкам, дах абваліўся. Ратавальнікі выявілі ў доме два трупы. Спецыялісты ўстанаўліваюць асобы загінулых. Папярэдняя прычына пажару − неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Як паведамілі ў МНС, гаспадар згарэўшага дома быў раней двойчы судзімы.
З пачатку года на пажарах у Маладзечне і Маладзечанскім раёне загінулі 14 чалавек.
Наталля ТУР.
Фота yarnovosti.ru