Ашмянская мытня канфіскавала гарналыжныя чаравікі на 210 мільёнаў

Источник материала:  
01.11.2013 — ЧП

Першага лістапада на мытным пасту “Катлоўка” канфіскавалі вялікую партыю гарналыжных чаравікаў.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведамілі ў аддзеле ідэалогіі Ашмянскай мытні.

Падчас агляду грузу былі выяўленыя тавары, не названыя ў таварасуправаджальных дакументах. Акрамя заяўленага тавару, які ўяўляе сабой пластмасавы чаравік з замацаваннямі, у сярэдзіне кожнага такога чаравіка быў устаўлены ўнутраны боцік з “язычком”. Усяго выявілі  116 незадэклараваных “боцікаў”.

− Відаць, у Казахстане надта літаральна зразумелі прыказку: “Рыхтуй сані летам”. Менавіта ў Казахстан і накіроўваліся аксесуары для гэтага экстрэмальнага віду спорту,  − гавораць супрацоўнікі Ашмянскай мытні.

У адпаведнасці з заканадаўствам не задэклараваны тавар на агульную суму 210 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Наталля ТУР. 

Фота 

←В Бресте задержали пьяного угонщика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика