“Гарачыя” выхадныя на Ашмяншчыне: тры пажары

Источник материала:  
28.10.2013 — ЧП

Гарэла машына ў вёсцы Мураваная Ашмянка і два хлявы ў Жупранах. Апошнія, хутчэй за ўсё, падпалілі.

Хлеў у вёсцы Мураваная Ашмянка па вуліцы Савецкай загарэўся ў суботу, 26 кастрычніка, каля 21.00. Пакуль прыехалі пажарнікі, агонь паспеў пашкодзіць рэчы, што былі ўнутры.

Ноччу з суботы на нядзелю, 27 кастрычніка, каля 3.00 пачаў гарэць хлеў па вуліцы Моладзевай. Згарэў дах і перакрыцце.

Папярэдняя прычына абодвух пажараў – падпал.

Гарэла машына

У нядзелю, 27 кастрычніка, у вёсцы Мураваная Ашмянка па вуліцы Савецкай каля 20.00 загарэлася легкавая машына “Мазда- Дэмія” 2001 года выпуску. Агонь пашкодзіў маторны адсек і капот.

Прычына ўзгарання пакуль высвятляецца.

Пра здарэнні расказаў галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Іван Мік’янец.

Настасся РОЎДА.

фота k-inform.com

←В Минске иногородний водитель сбил женщину на пешеходном переходе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика