Зайшлі папіць – укралі грошы
24.10.2013
—
ЧП
Крадзеж адбыўся 18 кастрычніка ў вёсцы Замошша Мядзельскага раёна.
Пачалося ўсё з таго, што да пенсіянераў завіталі дзве невядомыя жанчыны: папрасілі папіць, паесці. Іх упусцілі ў дом.
– Праз некаторы час пасля іх сыходу гаспадары ўбачылі, што зніклі грошы – пяць з паловай мільёнаў рублёў, якія знаходзілі пад матрацам, – паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта РБ Аляксандр Штура.
Узбуджана крымінальная справа за крадзеж, здзейснены з пранікненнем у жыллё.
Аддзел інфармацыі.
Фота euroradio.fm