У Смаргоні хлопчык пайшоў у школу і не вярнуўся

Источник материала:  
24.10.2013 — ЧП

Смаргонскі РАУС шукае Яўгена Сяргеевіча Харчанку, 2002 года нараджэння, які пражывае ў горадзе Смаргоні па вуліцы Дзеруна, 1-а.  

11-гадовы Яўген 23 кастрычніка раніцай пайшоў з дому і да гэтага яго месцазнаходжанне невядомае,− паведамляе начальнік Смаргонскага РАУС Вячаслаў Страчынскі.

Прыкметы хлопчыка: рост 160 см, хударлявага целаскладу, карыя вочы, русыя валасы. Сутуліцца.

Быў апрануты: куртка асенняя шэрая, шапка вязаная з серабрыстымі ўстаўкамі, спартыўныя штаны чорнага колеру, кеды з белымі шнуркамі.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага хлопчыка або пра яго месцазнаходжанне, просьба паведаміць па тэлефонах : 8-01592- 3-32-41 (начальнік РАУС), 8-01592-3-14-42 (дзяжурная часць), або па тэлефоне 102.

Наталля ТУР.

←В Гомельском районе пьяный сельчанин упал с 4 этажа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика