Згарэлі тоны сена ў Станюшках
21.10.2013
—
ЧП

Здарэнне адбылося на Валожыншчыне ў вёсцы Станюшкі сёння каля 00.30.
Выратавальнікаў выклікалі гаспадары дома, побач з якім загарэлася павець, дзе было восем тон сена.
Тоны сена выратаваць не ўдалося, затое дзякуючы пажарным не згарэлі два гаражы, што стаялі побач.
Чаму ноччу ў Станюшках здарыўся пажар, пакуль высвятляецца.
Пра здарэнне паведаміў інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду Валожынскага аддзела МНС Ігар Хмельнікаў.
Настасся РОЎДА.
Фота fineartamerica.com