Работнікі МНС выратавалі мужчыну і жанчыну на пажары ў Вілейцы (абноўлена)

Источник материала:  
17.10.2013 — ЧП

Пажар адбыўся 16 кастрычніка ў кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома ў Вілейцы па завулку Школьны. Паведамленне паступіла каля апоўначы.

– Па прыбыцці на месца здарэння выратавальнікі ўбачылі, што з дзвярэй кватэры ідзе дым, – расказвае інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.

Выратавальнікам давялося адзяваць ізалюючыя процівагазы, каб зайсці ў кватэру. Там знайшлі 40-гадовую гаспадыню, якую вынеслі на руках. Дапамаглі выратавацца і 49-гадоваму мужчыне, які пражывае сумесна з ёй.

Ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

У выніку пажару агнём пашкоджаныя пасцельныя прыналежнасці, ложак. Прычына пажару – курэнне ў ложку.

Аддзел інфармацыі.

Фота mchs.gov.by



←На территории бывшей войсковой части в Петриковском районе произошел пожар - пострадали два человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика